Дзень роднай мовы

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў  і педагогаў школы прайшоў насычана і пазнавальна. Традыцыйнымі сталі акцыі “Вітаемся па –беларуску”, галерэя “Смак роднай мовы”, галасаванне “Самае папулярнае баларускае слова”, пазнавальная гульня “Размаўляем па-беларуску”, інтэлектуальны марафон “Хачу ўсе ведаць”, акцыя “Перакладзі слова – атрымай цукерку”. Педагогі і вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы.Не засталіся ўбаку і самыя маленькія жыхары нашай школы  - выхаванцы дзіцячага садка. Яны ўдзельнічалі ў гульні-падарожжы, спявалі беларускія народныя песні, ігралі на музычных інструментах, сумесна з бацькамі разгадвалі загадкі і яшчэ раз пераканаліся, што наша мова багатая, мілагучная і займальная.

Міжнародны дзень роднай мовы – магчымась павысіць цікавасць да вывучэння мовы, выказаць павагу і любоў да яе.