Захопленыя роднай мовай

28.03.2019

 З арыентацыяй на навуку

Рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах традыцыйна прайшоў у канцы лютага. Арганізатарамі гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў з’яўляюцца Міністэрства адукацыі нашай краіны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Па 18 вучэбных прадметах прадэманстравалі даследчыя кампетэнцыі 368 вучняў 9-11 класаў з усёй краіны, з іх дыпломы пераможцаў атрымалі 156 удзельнікаў.

Юныя беларусазнаўцы, даследчыкі роднай мовы і літаратуры з усёй краіны, сустрэліся ў Магілёве і на працягу двух дзён дэманстравалі свае веды, здольнасці і эрудыцыю. Упершыню ў такім конкурсе, пераадолеўшы раённы і абласны этап, удзельнічалі і прадстаўнікі нашай установы адукацыі – адзінаццацікласніцы Кушнірэнка Анастасія і Сініца Кацярына, якія пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры 

Осіпавай Н.В. прадставілі ў секцыі “Лінгвістыка” даследчую работу “Электронныя перакладчыкі: мэтазгоднасць і эфектыўнасць выкарыстання пры перакладзе тэкстаў розных стыляў з рускай мовы на беларускую”. Прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі, глыбіню валодання матэрыялам, пісьменнасць пры адказах на пытанні журы, дзяўчаты ўвайшлі ў лік пераможцаў і атрымалі дыплом ІІІ ступені.

Віншуем пераможцаў! Жадаем далейшых поспехаў і перамог, бо набыты імі вопыт пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці бясцэнны!

Фотоальбом